ГалоўнаяАБ ПРАДПРЫЕМСТВЕ

АБ ПРАДПРЫЕМСТВЕ


Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускалій» — брэнд, які ўжо шмат гадоў успрымаецца на сусветных рынках як гарантыя вытворчасці прадукцыі, якая адпавядае самым высокім стандартам.

Беларуськалій - сучаснае прадпрыемства, якое дынамічна развіваецца, са шматгадовым вопытам работы па здабычы і перапрацоўцы калійных соляў. За адносна кароткі прамежак часу кампанія прайшла шлях ад першага шахтнага капра да буйной горна-хімічнай карпарацыі са сваімі унікальнымі тэхналогіямі, інавацыйнымі прадуктамі і навукова-вытворчым сектарам.

Адкрытае акцыянернае таварыства "Беларуськалій" - адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце.

Сыравінная база ААТ «Беларуськалій» – Старобінскае і Петрыкаўскае радовішчы калійных соляў. Агульныя запасы карысных выкапняў складаюць 6,4 мільярда тон, што забяспечвае працу прадпрыемства не менш чым на 130 гадоў.

ААТ «Беларуськалій» вырабляе прадукцыю, якая адказвае самым высокім патрабаванням, укараняе інавацыйныя тэхналогіі вядзення горных работ, павышае эфектыўнасць вытворчых працэсаў, рацыянальна выкарыстоўвае прыродныя рэсурсы.