Удзячнасць за добрасумленную працу!

З Днём хіміка! У спартыўна-відовішчным комплексе прайшла ўрачыстасць з нагоды прафесійнага свята ўсіх работнікаў хімічнай прамысловасці. Наш калектыў - не толькі лепшы ў гэтай сферы. Супрацоўнікі ААТ "Беларуськалій" вельмі таленавітыя! Нумары святочнай канцэртнай праграмы прагучалі менавіта ў іх выкананні.

Генеральны дырэктар Іван Іванавіч Галаваты павіншаваў калійшчыкаў, пажадаўшы супрацоўнікам паспяховага выканання ўсіх працоўных задач і новых дасягненняў.

Працягнулася мерапрыемства ўручэннем працаўнікам нашага прадпрыемства знакаў "Ганаровы хімік". Гэтага знака ўдастоены тры работнікі прадпрыемства.

Падзякі ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь атрымалі двое работнікаў Таварыства.

Цырымонію ўзнагароджання найлепшых супрацоўнікаў "Беларуськалія" працягнуў намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта Аляксандр Уладзіміравіч Кручанаў. Ён уручыў пяць Ганаровых грамат Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх паказчыкаў і значны ўклад у развіццё хімічнай прамысловасці.

Ганаровай граматай Мінаблвыканкама ўзнагароджаны таксама пяць супрацоўнікаў прадпрыемства.

За добрасумленную шматгадовую працу Ганаровыя граматы Салігорскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама Ганаровыя граматы Салігорскага раённага савета дэпутатаў уручылі старшыня Салігорскага выканаўчага камітэта Андрэй Леанідавіч Жайловіч і старшыня Салігорскага раённага савета дэпутатаў Ала Васільеўна Калеева.

Прагучалі пажаданні здароўя і сямейнага дабрабыту! Поспехаў у працы і новых прафесійных дасягненняў! Урачысты вечар завяршыўся пад гукі сімфанічнага аркестра.

чествование 1чествование 2чествование 3чествование 4


	← К списку новостей