ВІЗІТ САКРАТАРА ПАРТЫІ ПРАЦОЎНЫХ БРАЗІЛІІ

ААТ "Беларуськалій" наведаў Сакратар па міжнародных адносінах Партыі працоўных Бразіліі Раменіа Перэйра.

У праграме візіту - сустрэча на СОФ 2 РУ, дзе Сакратар азнаёміўся з працэсам вытворчасці калію хлорыстага. Гісторыю Беларуськалія госцю расказалі ў музеі Працоўнай славы. У час размовы з кіраўніцтвам прадпрыемства абмеркаваны пытанні бягучага і перспектыўнага супрацоўніцтва Беларусі і Бразіліі.

Раней у рамках 4-дзённага візіту Раменіа Перэйра правёў перагаворы з парламентарыямі нашай краіны. Актывізацыя міжпарламенцкіх сувязей, пашырэнне гандлёва-эканамічных адносін, узаемападтрымка на міжнароднай арэне - галоўныя тэмы абмеркавання.

Партия БразилииПартия Бразилии 2

← К списку новостей