Прыходзьце ў госці да нас!

Адпраўной кропкай у шырокай экскурсіі для 10 "А" гімназіі №2 стала кіраванне ААТ "Беларуськалій". У музеі Працоўнай славы хлопцы даведаліся пра гісторыю гарнякоў і ўзбагачальнікаў. Далей наведалі тэхнічную бібліятэку.

Аб спецыфіцы прафесій і працы рудаўпраўленняў старшакласнікам расказалі в.а. начальніка аддзела галоўнага механіка Аляксандр Ярашэня, начальнік аддзела падрыхтоўкі кадраў Аляксей Няхайчык, начальнік упраўлення інфармацыйных тэхналогій Валерый Шчэрбіч і іншыя спецыялісты.

Насычаная пазнавальная праграма для інжынернага класа працягнулася ў аўдыторыях Салігорскага дзяржаўнага горна-хімічнага каледжа. Старшакласнікі віртуальна пагрузіліся ў шахту і паспрабавалі кіраваць самаходным вагонам 10ВС-22М. Таксама яны ўбачылі макеты тэхналагічнага абсталявання для ўзбагачэння, паўдзельнічалі ў правядзенні вопыту па вызначэнні сітавога аналізу руды.

← К списку новостей