Ушанаванне работнікаў холдынгу "Беларуськалій-Агра" адбылося ў канцэртнай зале Беларуськалія.
Працаўнікі палёў і жывёлагадоўчых комплексаў, тыя, чыёй працай на нашых сталах з'яўляюцца хлеб і малако, прымаюць віншаванні і цёплыя пажаданні.
Дырэктар кіруючай кампаніі холдынгу "Беларуськалій-Агра" Андрэй Янчэўскі падвёў вынікі працы ў 2025 годзе, падзякаваў калектыву Беларуськалія за падтрымку і пажадаў усім работнікам галіны матывацыі працаваць на зямлі, здароўя і дабрабыту.
Генеральны дырэктар Беларуськалія Андрэй Рыбакоў у віншавальнай прамове адзначыў:
- Беларуськалій і аграхолдынг - гэта ўнікальны саюз. Мы здабываем камень урадлівасці з зямлі, вы ўносіце ў зямлю нашы ўгнаенні для багатага ўраджаю. І разам мы забяспечваем харчовую бяспеку краіны.
Ад ААТ "Беларуськалій" гаспадаркі холдынга атрымалі падарункавыя сертыфікаты на 20 тон калійных угнаенняў.
Старшыня Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Ладыга падкрэсліў, што работнікі холдынга - гонар аграрнай галіны раёна і падзякаваў ім за прадуктыўную працу.



