Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ААТ "Беларуськалій", дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 82-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Дзень Незалежнасці сімвалізуе нязломнасць і адзінства духу беларускага народа, нагадвае пра векавую гісторыю нашай дзяржавы, багатую самабытную культуру і духоўныя традыцыі, пра гераізм і адданасць нашых бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, хто любіць Радзіму і адчувае асабістую адказнасць за яе сучаснасць і будучыню, каму дарагія і зразумелыя непарушныя каштоўнасці: гонар за сваю краіну, жаданне быць ёй карысным, любоў да сваёй зямлі, сям'і і родных.
Сябры, нас звязвае адданасць прадпрыемству, гораду, краіне, шчырае жаданне зрабіць сваю малую радзіму і Рэспубліку Беларусь яшчэ мацнейшымі і прыгажэйшымі. Наша праца ўмацоўвае дабрабыт і незалежнасць беларускага народа, садзейнічае міру і згодзе.
Прыміце шчырыя пажаданні здароўя, шчасця, аптымізму, упэўненасці ў заўтрашнім дні.
Няхай над нашай роднай Беларуссю будзе чыстае неба, у сэрцах людзей - спакой, у дамах - дабрабыт! Са святам!
Генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Андрэй Рыбакоў
← К списку новостей

