Загадам генеральнага дырэктара на пасаду кіраўніка ГУП "Калійспецтранс" прызначаны Сяргей Катовіч.
Да гэтага часу Сяргей Яўгенавіч узначальваў аўтатранспартны аддзел ААТ "Беларуськалій".
Новага кіраўніка калектыву прадставіў генеральны дырэктар Беларуськалія Андрэй Рыбакоў, пажадаўшы транспартнікам прадуктыўнай работы, паспяховага вырашэння пастаўленых перад імі задач.


