За добрасумленную шматгадовую працу!

Сяргей Іванавіч Паціюк завяршыў 40-гадовы працоўны шлях на нашым прадпрыемстве, пакінуўшы тут свае фундаментальныя веды, найбагацейшы вопыт, рэалізаваныя ідэі.

Яго ўклад у дзейнасць Беларуськалія адзначаны самымі высокімі ўзнагародамі: медалём "За працоўныя заслугі", ордэнам Пашаны, Знакам Пашаны ААТ "Беларуськалій". Сяргей Іванавіч поўны кавалер знака "Шахцёрская слава", заслужаны ветэран працы прадпрыемства.

Прафесійная біяграфія калійшчыка звязана з 3РУ, 2РУ, 4РУ. Ён прайшоў шлях ад горнага майстра да дырэктара рудаўпраўлення. Пад кіраўніцтвам Сяргея Пацiюка ўкараняліся перадавыя тэхналогіі, асвойвалася абсталяванне, будаваліся новыя вытворчасці.

За добрасумленную шматгадовую працу яму падзякавалі генеральны дырэктар Беларуськалія Андрэй Рыбакоў, яго намеснікі і калегі.

Цяпло Сяргея Іванавіча праводзіў і калектыў 4 РУ, якому кіраўнік аддаў апошнія 10 гадоў сваёй працы.

← К списку новостей