Генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Андрэй Рыбакоў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства.
Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
Ганаровую грамату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь генеральнаму дырэктару Беларуськалія ўручыў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў.
Віншуючы Андрэя Рыбакова з узнагародай, Мікалай Генадзьевіч падкрэсліў яго галоўную якасць - надзейнасць.
- "Адзначу вашу надзейнасць як прафесіянала, як таварыша, кіраўніка, дзяржаўнага дзеяча. Жадаю вам, Андрэй Аляксеевіч, быць моцнай апорай гэтага калектыву", - сказаў Мікалай Снапкоў.
За сумесную плённую працу, паразуменню падзякаваў старшыня Салігорскага райвыканкама Анатоль Ладыга. Кіраўнік раёна выказаў надзею на далейшыя партнёрскія адносіны з горадаўтваральным прадпрыемствам.


