Цырымонія ўручэння Маладзёжнай прэміі, якая прайшла ў канцэртнай зале кампаніі, мела вялікі поспех.
Генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Андрэй Рыбакоў цёпла прывітаў герояў мерапрыемства. У сваім напутнім слове ён пажадаў моладзі амбіцыйных мэт, смелых планаў і іх бліскучай рэалізацыі: "Няхай будуць пакораны новыя прафесійныя вяршыні!"
Шэсць работнікаў былі адзначаны ў намінацыі «Малады кіраўнік».
Лаўрэатаў у намінацыі «Вытворчасць і тэхнічны прагрэс» павіншаваў галоўны iнжынер ААТ «Беларуськалій» Андрэй Пятроўскі. Узнагароды за інавацыі і выдатныя інжынерныя рашэнні атрымалі 6 супрацоўнікаў.
Намеснiк генеральнага дырэктара па фінансах Сяргей Бандаравец уручыў узнагароды 5 работнікам у намінацыі «Эканоміка і прагрэс».
У намінацыі «Вытворчасць і ініцыятыва» былі адзначаны 6 кваліфікаваных спецыялістаў, узнагароды ім уручыў намеснiк генеральнага дырэктара па вытворчасці Алег Чэркас.
У намінацыі «Грамадская сфера» ўзнагароды атрымалі 7 работнікаў, іх уручыў намеснiк генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве Ігар Андрасюк.
← К списку новостей


