У канцэртнай зале прадпрыемства адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 65-годдзю рамонтна-механічнага цэха (РМЦ) ААТ «Беларуськалій» і Дню машынабудаўніка.
У РМЦ працуюць 415 спецыялістаў, якія вырашаюць шырокі спектр тэхнічных задач, забяспечваючы тэхналагічны суверэнітэт прадпрыемства.
Узнагароды, кветкі, апладысменты, словы ўдзячнасці за добрасумленную працу і цёплыя пажаданні — усё ў гэты дзень было прысвечана ім.
Супрацоўнікаў рамонтна-механічнага цэха павіншаваў намеснiк генеральнага дырэктара па персанале Ігар Дзялендзік.
Старшыня Салігорскага раённага выканаўчага камітэта адзначыў падзякамі двух токараў.
Двое токараў, а таксама інжынер па нармаванні працы, былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Салігорскага раённага Савета дэпутатаў.
Начальнік рамонтна-механічнага цэха Максім Яновіч выказаў калектыву словы ўдзячнасці за плённую працу. Ён уручыў узнагароды ўдзельнікам конкурсу прафесійнага майстэрства сярод кранаўшчыкоў. Кожны з удзельнікаў — прыклад майстэрства, стараннасці і адказнага стаўлення да справы, падкрэсліў кіраўнік цэха.
Калектыў праводзіў на заслужаны адпачынак грузчыка Валерыя Марыніча, які прапрацаваў у РМЦ 45 гадоў. За шматгадовую добрасумленную працу яму была ўручана Падзяка начальніка РМЦ.
Ганаровым госцем мерапрыемства стаў Іван Зубрыцкі, які раней узначальваў цэх і ўнёс значны ўклад у яго развіццё. Ён падзякаваў калектыву за прафесіяналізм і майстэрства, пажадаўшы новых працоўных дасягненняў, задавальнення ад працы, моцнага здароўя і цяпла ў сем'ях.
Дзмітрый Чабатар, старшыня первічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Беларуськалій» Белхімпрафсаюза, павіншаваў калектыў рамонтна-механічнага цэха з прафесійным святам, пажадаўшы далейшых поспехаў у працы, невычэрпнай энергіі і сямейнага дабрабыту. 14 работнікаў РМЦ былі адзначаны прафсаюзнымі ўзнагародамі.
Двое супрацоўнікаў аддзела аўтаматызацыі, а таксама двое прадстаўнікоў УЭ «Каліпраект» таксама былі адзначаны прафсаюзнымі ўзнагародамі.
← К списку новостей


