На працягу двух спаборніцкіх дзён, 10 і 11 лютага, на спартыўную пляцоўку тэніснага манежа «Шахцёр» выйдуць юныя тэнісісты з Салігорска, Мінска і Дзяржынска.
Агульная колькасць удзельнікаў – 41 спартсмен ва ўзросце 8-9 гадоў.
У адкрыцці спаборніцтваў прымаюць удзел прадстаўнікі Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Беларуская федэрацыя тэнісу» у асобе старшыні Рутэнкі Сяргея Аляксеевіча, яго памочніка Касячэнкі Рыгора Паўлавіча, дырэктара Федэрацыі Лапцуева Сяргея Мікалаевіча і намесніка старшыні Хрыпач Ірыны Ігараўны.
Галоўны суддзя спаборніцтваў - суддзя вышэйшай катэгорыі Васілеўскі Аляксандр Дзмітрыевіч.
З прывітальным словам выступіў намеснік генеральнага дырэктара па сацыяльных пытаннях ААТ «Беларуськалій» Ігар Мікалаевіч Дзялендзік, пажадаўшы ўсім добрай гульні.
Усе ўдзельнікі турніру атрымаюць стартавыя пакеты ад арганізатара турніру ААТ «Беларуськалій». Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі, медалямі адпаведных ступеняў і каштоўнымі прызамі.







← К списку новостей


