ВЫВУЧЭННЕ ПЕРАДАВОГО ВОПЫТУ

14 снежня 2023 года ААТ "Беларуськалій" наведала дэлегацыя ААТ "Нафтан".

Вопыт арганізацыі сацыяльнай і ідэалагічнай работы ў Беларуськаліі вывучалі прадстаўнікі аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў нашай краіны. У ходзе наведвання кіруючы склад Нафтана вывучаў вопыт работы па ўсіх сацыяльных напрамках, якія праводзяцца нашым прадпрыемствам.

Наваполацкі НПЗ стаяў ля вытокаў авангарднай галіны народнай гаспадаркі і зараз з'яўляецца важным элементам прамысловага комплексу рэспублікі. Як і Беларуськалій Нафтан з'яўляецца горадаўтваральным прадпрыемствам і з ім звязаны лёсы дзясяткаў тысяч людзей. Нам ёсць пра што паразмаўляць.

З гэтай мэтай кіраўнікі розных падраздзяленняў нафтаперапрацоўчага прадпрыемства наведалі санаторый "Бярозка", СК "Шахцёр", яслі-сад № 1, музей Беларуськалія, ваенна-патрыятычны клуб "Родник", а таксама аб'екты грамадскага харчавання ААТ "Беларуськалій".

Бакі абмеркавалі актуальныя тэмы, задалі пытанні, выказалі свае пажаданні і прапановы.

Са свайго боку, прадстаўнікі ААТ "Нафтан" запрасілі кіраўніцтва нашага прадпрыемства нанесці візіт у адказ, каб прэзентаваць і падзяліцца сваім вопытам развіцця і арганізацыі сацыяльнай і ідэалагічнай работы.

Будзем рады плённаму і доўгатэрміноваму супрацоўніцтву!

нафтан в березкенафтан в детском саду

нафтан в родникенафтан в шахтере

← К списку новостей