«Умка-550»

У ААТ "Беларуськалій" прэзентавалі першы беларускі выемачны камбайн

У свой час Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў праект па вырабе айчыннага камбайна для здабычы калійнай руды. У Салігорску прадставілі вынік супрацоўніцтва Беларуськалія і Машхімпрама, якое дало магчымасць выканаць даручэнне Кіраўніка дзяржавы ў максімальна сціслыя тэрміны.

Айчынны выемачны камбайн "Умка-550" - першы імпартазамяшчальны. Мае тыя ж параметры, што і камбайн SL-300/550, які раней збіраўся Беларуськаліем сумесна з нямецкай кампаніяй, але пры гэтым узровень лакалізацыі павялічыўся з 20 да 80 працэнтаў. Аналаг спецыялісты ТАА "Машхімпрам" стварылі за паўтара года. Усе наступныя камбайны "Умка-550" салігорскія машынабудаўнікі гатовы вырабляць за 6-7 месяцаў.

Генеральны дырэктар Беларуськалія Іван Галаваты:

- "Выпрабаванні ў завадскіх умовах паказалі, што «першынец» Машхімпрама па сваіх параметрах нічым не саступае замежным распрацоўкам. Упэўнены, што свае высокія тэхнічныя характарыстыкі камбайн «Умка-550» пацвердзіць і ў шахце. У бліжэйшыя 2 месяцы ён будзе змантаваны ў рудніку і пачнецца здабыча руды. Дадам, што выраб гэтага камбайна практычна завяршыў праграму імпартазамяшчэння для рудніка і цяпер беларускія вытворцы асвоілі ўсю лінейку абсталявання, якое дае магчымасць забяспечыць здабычу руды і выдачу яе на паверхню для наступнай перапрацоўкі, прычым з якасцю, якая часта перавышае імпартныя аналагі.

photo_2024-05-30_14-50-26.jpg

← К списку новостей