ДЗЯКУЙ ЗА ВАШ БЯСЦЭННЫ УКЛАД!

У апошнія выходныя лета ў Салігорску адзначылі не толькі Дзень горада і Дзень шахцёра. Гэты год азнаменаваны 100-гадовым юбілеем Салігорскага раёна.

23 жніўня ў Палацы культуры адбылася ўрачыстае мерапрыемства «100-годдзе Салігорскага раёна: традыцыі і якасць».

На вечар былі запрошаны жыхары горада і раёна, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Салігоршчыны.

У складзе дэлегацыі ад ААТ "Беларуськалій" людзі са званнем "Ганаровы грамадзянін г. Салігорска і Салігорскага раёна", "Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці", "Заслужаны шахцёр РБ", "Вынаходнік СССР", лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, поўныя кавалеры знака «Шахцёрская слава», узнагароджаныя ордэнамі і медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь, заслужаныя ветэраны працы ААТ «Беларуськалій», генеральны дырэктар, дырэктары рудаўпраўленняў, дэпутацкі корпус, а таксама работнікі, якія абаранялі гонар краіны і раёна на алімпіядах і чэмпіянатах свету ў розных відах спорту, прафсаюзныя і грамадскія дзеячы.

Людзі, імёны якіх назаўжды застануцца ў летапісе гісторыі: Башура Андрэй Мікалаевіч, Базук Павел Аляксандравіч, Варава Марыя Міхайлаўна, Гурыновіч Фёдар Фёдаравіч, Дрэнь Андрэй Сяргеевіч, Дзічкоўскі Валерый Георгіевіч, Кірыенка Валерый Міхайлавіч, Карчагін Валерый Іванавіч, Кунцэвіч Зінаіда Дзянісаўна, Міснік Леанід Барысавіч, Міхневіч Зінаіда Дзянісаўна, Падлесная Зінаіда Спірыдонаўна, Скарына Аляксандр Яўгенавіч, Сцетая Тамара Мікалаеўна, Шарко Мікалай Фёдаравіч, Шасцітка Таццяна Сцяпанаўна і інш.

делегация

← К списку новостей