Гістарычны момант!

Першыя тоны калійнай руды выдаў на-гара першы беларускі выемачны камбайн "Умка-550"!

Камбайн вытворчасці ТАА "Машхімпрам" сабраны на падземным горным участку № 7 рудніка 1 РУ. Ён замяніў эксплуатуемы з 2013 года SL 300/400. Распрацоўка айчынных машынабудаўнікоў - аналаг нямецкага папярэдніка.

Цяпер камбайн на этапе прамысловых выпрабаванняў, мэта якіх - пацвярджэнне заяўленых вытворцам тэхнічных характарыстык.

На рудніку не спяшаюцца з прагнозамі адносна вытворчых паказчыкаў з удзелам новага абсталявання. Але ўпэўненыя: прафесіяналізм распрацоўшчыкаў разам з вопытам і ведамі вытворцаў даюць добры вынік. І айчынная прамысловасць атрымлівае высокаэфектыўныя ўзоры машын, якія не ўступаюць замежным аналагам.

photo_2024-08-28_17-10-10.jpg

← К списку новостей