На ўчастку ўздыму рудніка чацвёртага рудаўпраўлення ў студзені 2025 года пачаліся планавыя работы па замене шматканатнай пад'ёмнай машыны.
Тэхнічнае мерапрыемства такіх маштабаў праводзіцца ўпершыню і прадугледжвае ўстаноўку новага абсталявання на адзнацы +104 м. Разам з тым будуць заменены будаўнічыя канструкцыі і бетонныя перакрыцці вежавага капра. Работы зоймуць каля шасці месяцаў, завяршыць іх плануецца да ліпеня бягучага года. Рэалізацыя праекта мае вялікае значэнне для наступнага павышэння эфектыўнасці і надзейнасці вытворчага працэсу на рудніку.
Абумоўленае маштабнымі працамі зніжэнне выпуску калійных угнаенняў не адаб'ецца на ўнутраных спажыўцах. ААТ "Беларуськалій" у поўным аб'ёме забяспечыць усе сельскагаспадарчыя мерапрыемствы ў рамках пасяўной кампаніі, якая мае адбыцца.


← К списку новостей


