Напярэдадні галоўнага свята краіны ля манумента танкаваму экіпажу Героя Савецкага Саюза Н.А. Зіноўева прайшоў мітынг-канцэрт, які па добрай традыцыі аб'яднаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, работнікаў нашага прадпрыемства і іншых неабыякавых жыхароў Салігоршчыны, у тым ліку маладое пакаленне.
Да пачатку творчай праграмы прадстаўнікі нашага калектыва на чале з кіраўніцтвам усклалі кветкі да манумента.
Урачыстасці ў Пагосце працягнуліся мітынгам-канцэртам. Віншуючы прысутных, генеральны Андрэй Рыбакоў нагадаў словы Прэзідэнта аб тым, што незалежнасць - самае дарагое, што ў нас ёсць. А памяць - тая моцная нітка, што заўсёды будзе злучаць беларусаў.
Асаблівую падзяку Андрэй Аляксеевіч выказаў вязням канцлагераў, былым работніцам 3-га і 4-га рудаўпраўленняў Клары Пасюк і Алене Пехцеравай, якія змаглі прысутнічаць на ўрачыстасцях.
Памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі хвілінай маўчання.
На сцэне прагучалі знаёмыя да слёз кампазіцыі ваенных гадоў. Сваёй творчасцю парадавалі таленавітыя калегі, выхаванцы і бацькі я/с №1 і № 3 УСР і ЖКГ.


