Паважаныя работнікі і ветэраны ААТ «Беларуськалій»! Дарагія калегі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства — святам, якое сёння мае для нас асаблівае значэнне.
Хоць мы адзначаем гэтую дату толькі шосты раз, яна мае глыбокія гістарычныя карані: 17 верасня 1939 года стала лёсавызначальным момантам для нашага народа. Змяніўшы ход трагічных падзей і сарваўшы планы польскіх улад па асіміляцыі карэннага насельніцтва Заходняй Беларусі, гэты дзень захаваў для народа магчымасць існавання і адкрыў новы этап у развіцці беларускай дзяржаўнасці. У той пераломны момант нашы суайчыннікі праявілі небывалае адзінства: яны не адмовіліся ад сваёй ідэнтычнасці, не страцілі веру і не забылі традыцыі, а вяртаючы сабе тое, што па праве належала ім, не пасягнулi на чужое.
Гэтак жа і сёння, калі мы сутыкаемся з несправядлівым стаўленнем і пагрозамі нашай цэласнасці і незалежнасці, нам неабходна стаць мацнейшымі, больш сталымі і адказнымі, прыкласці ўсе намаганні, каб захаваць адзінства, здабытае такой высокай цаной. Калі мы будзем памятаць гісторыю і ўсведамляць, што ўз'яднанне БССР і Заходняй Беларусі стала адпраўным пунктам на шляху да суверэнітэту, калі будзем падтрымліваць адзін аднаго — мы зможам захаваць нашу незалежную Беларусь і сваёй працай дапаможам краіне развівацца і мацнець.
У гэты знамянальны дзень жадаю кожнаму з вас моцнага здароўя, вашым сем'ям — упэўненасці ў заўтрашнім дні і ўсяго таго, што мы называем прыгожым беларускім словам «дабрабыт». Няхай у вашых дамах адбываюцца радасныя падзеі, а дзеці растуць пад мірным небам, разумеючы, што Дзень народнага адзінства — гэта сімвал нашай сілы!
Генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Андрэй Рыбакоў.
← К списку новостей

